Шыфр
113В000053
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, г.п. Гарадзішча, 0,8 км на захад ад г.п., на правым беразе р. Сэрвач
Датаванне
XI - XIII стст.
Апісанне
Гарадзішча перыяду ранняга феадалізму вядома з XIX ст.
Помнік археалогіі ўяўляе сабой пляцоўку авальнай формы і памерам 75 Х 30 м. Гарадзішча ўмацавана з напольнага боку валам, які размешчаны ніжэй па склоне. Культурны слой дасягае 1,5 м і датуецца I-IV стст. н. э.
У 1957 г. Ф. Д. Гурэвіч правяла шурфоўку. У 1988-1989 гг. А. М. Мядзведзеў даследаваў 251 кв.м.