Шыфр
313В000532
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Мазырскі раён, в. Стрэльск, с/с Крынічны, праз 0,09 км на поўдзень ад будынкаў па вул. Набярэжная 73, 74
Датаванне
І-е тыс. да н.э. - І-е тыс. н.э.
Апісанне
Гарадзішча перыяду ранняга сярэднявечча размешчана ў в. Стрэльск, праз 0,09 км на поўдзень ад будынкаў па вул. Набярэжная 73, 74. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне мыса, які з заходняга і паўднёва-заходняга бакоў аддзелены ярамі, з поўначы - схілам да Прыпяці. 3 напольнага паўднёва- ўсходняга і ўсходняга бакоў захаваліся рэшткі штучных умацаванняў у выглядзе валоў вышынёй да 1,5 м. 3 паўночнага боку гарадзішча мае круты схіл да Прыпяці, вышыня якога дасягае 10 м. Пляцоўка гарадзішча мае памеры 42 х 40 м. Падчас агляду помніка ў 1982 г. Г.М. Залашка адзначыў, што на разворанай паверхні пляцоўкі гарадзішча была выяўлена кераміка ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі. Па схіле яраў быў адзначаны культурны пласт магутнасцю да 1,5 м. Пляцоўка гарадзішча сёння часткова зарослая, пашкоджана траншэямі і ямамі.