Шыфр
113В000120
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Франопаль, 0,5 км на паўднёвы захад, урочышча Акоп
Датаванне
VIII - X стст.
Апісанне
Археалагічны комплекс - гарадзішча - сховішча і селішча апошняй чвэрці Х ст. Селішча размяшчалася на краі тэрасы вакол гарадзішча.
Выявілі ў 1970 П.Ф. Лысенка і Т.М. Каробушкіна, абследвалі ў розны час Ю.У. Кухарэнка, В.С. Вяргей і М.М. Крывальцэвіч. У 1988, 1990-91, 2004 гг. А.В. Іоў даследваў 370 м2. Знойдзена вялікая колькасць абломкаў кругавога посуду, жалезныя наканечнікі стрэл і коп’яў, баявыя сякеры, калачападобныя крэсівы, спружынны замок, перакрыжаванне і бронзавы ажурны наканечнік похваў мяча, шкляныя пацеркі, шыферныя прасліцы, каменныя жорны і інш. Раскопкі паказалі, што гарадзішча і паселішча былі знішчаны ў выніку варожага нападу.