Шыфр
313В000515
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XI - XIII стст.
Гарадзішча перыяду ранняга сярэднявечча размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі Акулінка, ва ўр. Гарадок, занята вясковымі могілкамі. Пляцоўка ўмацавана падковападобным валам і ровам, сярэдняя частка вала знесена. Адносіцца да зарубінецкай культуры ранняга жалезнага веку і да перыяду сярэднявечча (XI–XIII ст.).
Помнік абследавалі ў 1957 г. Л.Д. Побаль, у 1976 г. У.Ф. Ісаенка, у 1982 г. Г.М. Залашка, у 2018 г. агледзела А.Ф. Касюк. Падчас абследаванняў была знойдзена ляпная кераміка, рэшткі ганчарнага посуду. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён