зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга сярэднявечча

Гарадзішча перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000522

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

XI-XIII стст.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на захад ад паўночнай ускраіны в. Загорыны,  на тэрасе правага берага р. Прыпяць, зарасло лесам. Памер пляцоўкі 75х45 м. З паўночнага ўсходу гарадзішча - абрыў вышынёй 25-30 м да старыцы ракі, з боку поля - дугападобныя роў глыбінёй 2 м, шырынёй 15 м і вал вышынёй 2-4 м, шырынёй 10 м. 

На пляцоўцы гарадзішча ў агаленнях прасочаны культурны пласт магутнасцю да 1 м, знойдзены рэшткі керамікі XI–XIII ст., косткі жывёл.

Гарадзішча абследаваў у 1961, 1975 гг. У.Ф. Ісаенка. Побач з гарадзішчам размешчана сінхроннае селішча. Гарадзішча і селішча датуюцца XI–XIII ст., раскопкі не праводзіліся. У 2015 і 2018 гг. гарадзішча каля в. Загорыны абследавала А.Ф. Касюк.

Старонка