зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга сярэднявечча

Гарадзішча перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113В000682

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІІ - ХIV стст.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга сярэднявечча (XII – XIV стст.) размешчана на тэрыторыі сучаснага горада, на правым беразе р. Гарынь, за 14 км ад упадзення яе ў Прыпяць. Займае ўзгорак вышынёй 3-5 м, з'яўляецца рэшткамi старажытнага Давыд-Гарадка. Абарончыя валы зберагліся толькі на асобных участках. 

Даследванні гарадзішча ажыцяўлялі ў 1936-1939 гг. польскі даследчык Р.Якімовіч і ў 1967 г. П.Ф. Лысенка.

Падчас даследаванняў былі ўскрыты рэшткі 15 жылых і гаспадарчых пабудоў, выяўлены вулічныя насцілы, драўлянае ўмацаванне абарончага вала. Знойдзены наканечнікі коп'яў і стрэл, свінцовыя булавы, сякера, бандарная пілка, нажы, жорны, касцяныя іголкі для вязання сетак, рэшткі драўлянага і глінянага посуду, скуранога абутку, ювелірныя вырабы і інш.

Старонка