зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000393

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1-е тыс. да н.э. - 1-е тыс. н.э.

Стыль

Найбольш ранні перыяд "зодчества" старажытнага часу звязаны з узнікненнем гарадзшчаў і селішчаў, што абумоўлена , у першую чаргу, развіццём земляробства і жывёлагадоўлі. Пры ўзвядзенні гарадзшчаў старажытнае насельніцтва ўлічвала натуральныя ўмовы рэльефу, а таксама, узводзіла ўмацаванні, якія складаліся з валоў і равоў, пабудаваных з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў - зямлі, гліны, дрэва, камянёў. Тыпалагічную характарыстыку гарадзішча складаюць наступныя фактары: форма, выгляд абарончых збудаванняў і суадносіны іх асобных элементаў; дасканаласць і адпаведнасць пэўным баявым задачам.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на поўдзень ад паўднёвай ускраіны в. Насавічы, каля меліярацыйнай канавы, сярод асушанага балота, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка падпрамавугольная, умацавана валам вышынёй 2 - 2,5 м, шырынёй 12 -15 м. З'яўляецца гарадзішчам абарончага тыпу. Належала мілаградскай культуры. Датуецца 1-м тыс. да н.э. - 1-м тыс. н.э.

Помнік адкрыў у 1928 г. В.П. Тарановіч, абследаваў у 1975 г. В.Е. Собаль, у 2017 г. - Касюк А.Ф.

Старонка