Шыфр
213В000302
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
III - IV стст. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца ля в. Старое Сяло. З’яўлялася ўмацаваным паселішчам носьбітаў днепра-дзвінскай культуры. Датуецца III – IV стст. н.э.
Гарадзішча ўпершыню ўзгадваецца А.П. Сапуновым у 1893 г. у кнізе “Река Западная Двина”. У 1928 г. даследаваў А. М. Ляўданскі. У 1972 г. абследавалі Г.В. Штыхаў, у 1981 г. - Л.У. Калядзінскі. Падчас даследаванняў былі знойдзены ляпны гладкасценны і штрыхаваны посуд, 2 жалезныя нажы, фрагмент жалезнай дужкі, косці жывёл.
У 2000-2001 гг. гарадзішча даследаваў П.М. Падгурскі. Былі знойдзены бронзавае кальцо, жалезны бранзалет, 2 брытвы, 2 нажы, кельт, касцяны гарпун, шпілька, гліняныя грузікі, прасліцы, фрагменты ляпной керамікі днепра-дзвінскай культуры і культуры позняй штрыхаванай керамікі. Таксама былі выяўлены рэшткі 4 жытлаў зрубна-слупавай канструкцыі.