зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613В000159

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку ў аг. Грозава знаходзіцца за 0,3 км на паўднёвы захад ад аграгарадка (ад школы), справа ад дарогі ў вёску Гарнастаева, на правым беразе ручая (былой рэчкі) Ужанка, на мысе (у залежнасці ад месца ўзвядзення ўсе гарадзішчы на Беларусі тыпалагічна падзяляюць на ўзгоркавыя, мысавыя і балотныя). Злева ад дарогі, насупраць гарадзішча, стаіць электрападстанцыя. Пляцоўка памерам 55 х 80 м умацавана па перыметры валам вышынёй да 2 м, а з паўночна-заходняга боку і ровам глыбінёй 1 м. 

Вядома з 1873 года. Гарадзішча абследаваў у 1979 г. і 1985 г.  Міхаіл Фёдаравіч Гурын, беларускі археолаг, гісторык, доктар гістарычных навук (1991). Раскопкі не праводзіліся. У выданні 1987 г. “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” у артыкуле, прысвечаным гарадзішчу ў Грозаве, М.Ф. Гурын дае звесткі, што вал з паўднёвага боку разбураны. У 2006 г. гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку было абследавана навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ільюцік А.У.  разам з прадстаўніком РУП “Белгеадэзія” Казляк В.Л. згодна дамовы паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і унітарным прадпрыемствам “Праектрэстаўрацыя” аб правядзенні інвентарызацыі археалагічных аб’ектаў, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ. Згодна справаздачы навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ільюцік А.У. вал гарадзішча з паўднёвага боку разбураны. 

Старонка