зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку размешчана за 0,3 км на паўднёвы захад ад заходняй ускраіны вёскі Дарагавіца, на левым беразе р.Выня, у лесе, з правага боку (300 м) дарогі ў в.Ржаўка, ці з левага боку (300 м) дарогі, якая вядзе да шашы Бабоўня-Капыль. Мясцовая назва “Замэчак”. 

Пляцоўка гарадзішча прамавугольнай формы, памерам 75 м х 60 м, размешчана на узвышшы, умацавана 2 валамі вышынёй да 2 м і ровам паміж імі глыбінёй каля 2,5 м. Густа парасла дрэвамі і хмызняком. З паўднёва-ўсходняга і паўночна-заходняга бакоў, верагодна, былі ўваходы. Абследваў у 1980 г. археолаг М.Ф.Гурын. Раскопкі не праводзіліся. Стан здавальняючы. Па меркаванню М.Ф.Гурына, гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку належала носьбітам культуры штрыхаванай керамікі – старажытным балтам.