Шыфр
613В000021
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI ст. да н.э. – IV ст. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на поўнач ад вёскі, на мысе, абмежаваным з поўдня і паўднёвага ўсходу нізкай поймай рэчкі, ва ўрочышчы Батарэя. Пляцоўка авальная. З усходняга боку ўмацавана валам і ровам. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Датуецца VI-IV стст. да н. э. - I-IV стст. н. э.
Помнік адкрыў у 1931 г. А.М. Ляўданскі, праводзіў раскопкі ў 1950 г. А.Р. Мітрафанаў. Былі знойдзены жалезныя сярпы, нож, кіепадобныя шпількі, бронзавы бранзалет, касцяныя шпілька і вастрыё, дзяржанне шыла, гліняныя прасліцы, грузікі дзякоўскага тыпу, камяні зерняцёрак, шмат касцей свойскіх і дзікіх жывёл. Ляпная штрыхаваная кераміка прадстаўлена пасудзінамі, аналагічнымі па форме керамікі мілаградскай культуры. Выяўлены рэшткі горнаў для выплаўкі жалеза, шлакі, шмат перапаленых камянёў, зерняцёркі, іх фрагменты, рэшткі наземнага жытла і інш.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён