Шыфр
613В000221
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Крупскі раён, в. Вялікае Горадна, 0,1 км на захад ад вёскі, урочышча Замак
Датаванне
VI ст. да н.э. – VII ст. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на захад ад в. Вялікае Горадна, ва ўрочышчы Замак. Пляцоўка круглаватай формы з адным падоўжаным краем. З поўначы і захаду ўмацавана валам вышынёй да 1,5 м і ровам. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі і да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.
Помнік адкрыў у 1893 г. Ф.В. Пакроўскі, абследавалі ў 1936 г. А.Дз. Каваленя, у 1979 г. А.Г. Калечыц.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён