Шыфр
613В000028
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI ст. да н.э. – V ст. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на поўнач ад вёскі, на правым беразе старыцы р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Замкавая Гара. Пляцоўка круглай формы, з заходняга боку ўмацавана валам. Другі кальцавы вал вышынёй 0,4 м на схілах гары. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі.
Помнік даследаваў у 1979 г. Г.В. Штыхаў. Былі знойдзены кавалкі посуду, глінянае прасліца, жалезныя шлакі, кавалкі гліны ад печы-домніцы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён