Шыфр
613В000356
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Збаровічы, 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі
Датаванне
I – IV стст.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (мясцовая назва Выспа) знаходзіцца на левым беразе ракі Гуйка на ўзгорку. Пляцоўка памерам 50х30 м моцна пашкоджана ў заходняй частцы. З усходняга і паўночнага бакоў прасочаны рэшткі вала.
Помнік адкрыў у 1912 г. А.К. Снітка, даследаваў у 1951, 1952, 1958 гг. А.Р. Мітрафанаў. Падчас даследаванняў былі выяўлены рэшткі 2 шматкамерных жытлаў слупавой канструкцыі, падзеленых на 5 памяшканняў. У 4 памяшканнях выяўлены авальныя і круглыя агнішчы з пласта пяску, абкладзенага валікам гліны з умазанымі камянямі. На пляцоўцы і ўнутры жытлаў было больш як 20 ям-паграбоў авальнай і круглай формы. Знойдзена абвугленае зерне пшаніцы, фрагменты рабрыстых гаршкоў і слоікападобных пасудзін, упрыгожаных зашчыпамі па рабры і наразнымі лініямі паміж верхнім краем і рабром пасудзін, акулярападобная і трапецыпадобная падвескі, кіяпадобная шпілька, бронзавыя ўпрыгожванні.
Насельніцтва, якое пакінула гарадзішча, належала да культуры штрыхаванай керамікі. Агульная датаванне помніка - І ст. н.э. - IV ст. н.э.