зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000427

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ІІІ - IV стст.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на паўднёвы-ўсход ад в. Беразіно, на ўзгорку вышынёй 17—18 м першай надпоймавай тэрасы правага берага р. Бярэзіна. Пляцоўка роўная, крыху выпуклая ў сярэдзіне, мае нахіл у паўночна-ўсходні бок.

З поўдня, паўднёвага-захаду і паўднёвага-ўсходу ўмацавана валам і ровам. Вышыня вала з напольнага боку не перавышае 0,7—0,8 м, з боку рова — 1,2—1,3 м. З паўночнага і паўночна-ўсходняга бакоў схілы гарадзішча стромкія і высокія, у тых месцах, дзе праходзяць вал і роў, не вышэй за 4—5 м. Адносіцца да культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай. Датуецца ІІІ-IV стст. н. э.

Пасяленне вядома з 1924 г. Абследаваў у 1971 г. А. Р. Мітрафанаў. Была знойдзена ляпная кераміка (гладкасценная і штрыхаваная) жалезнага веку. Выдзелены два тыпа посуду: баначныя і слабапрафіляваныя. Выяўлены таксама шлак, кальцыніраваныя косці, гліняныя праселкі, жалезныя серп і шыла, касцяная праколка. Серп мае выгнутую пад тупым вуглом спінку, што характэрна для днепра-дзвінскай культуры. 

Старонка