Шыфр
613В000045
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, аг. Багушэвічы, с/с Багушэвіцкі, у цэнтры аграгарадка, на левым беразе р. Уса, урочышча Касцёльная Гара
Датаванне
I ст. да н.э. - II ст. н.э.
Апісанне
Гарадзішча размешчана ў цэнтры вёскі, на левым беразе р. Уса (правы прыток Бярэзіны), ва ўрочышчы Касцёльная Гара (або Касцелішча). Вышыня гарадзішча над поймай ракі 12 м. Пляцоўка памерам 60х50 м, з боку поля ўмацавана 3 валамі і 3 равамі. Вышыня валоў 1,5-2 м, глябіня равоў 0,5-1,8 м. На заходняй частцы пляцоўкі ў ХІХ ст. пабудаваны касцёл, у паўднёвай – пахаванні канца ХІХ ст. Усходняя частка гарадзішча зрыта на шырыню 5-6 м (праход да касцёла) і разбурана пры будаўніцтве сядзіб. Схілы гарадзішча, валы і равы параслі дрэвамі і хмызняком. Помнік вядомы з 1927 г. У 1964-1965 гг. гарадзішча даследаваў Л.Д.Побаль, у 1979 г. абследавала Т.С.Бубенька. Культурны пласт 0,6-1 м. Знойдзены вырабы з крэменю, жалеза (тыглі, шлак, скроневае кольца, прасліца, каменная зерняцёрка), ляпная кераміка мілаградскай і зарубінецкай культур, часткова пакрытая штрыхамі.