Шыфр
613В000050
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Гарадзішча, с/с Багушэвіцкі, на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе р. Бярэзіна, урочышча Гарадок
Датаванне
V ст. да н.э. - XIII ст.
Апісанне
Гарадзішча размешчана на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Гарадок. З боку поля было ўмацавана 2 валамі і равамі. Цяпер яны ледзь прасочваюцца. З усходу да гарадзішча падступае старыца р. Бярэзіна. З боку ракі край пляцоўкі і валы часткова разбураны траншэямі ваеннага часу, часткова разбураны паўночны край. Вышыня гарадзішча над узроўнем поймы 17 м. Пляцоўка памерам 110х80 м, роўная, здзірванелая і парослая дрэвамі. Адкрыў у 1930 г. А.М. Ляўданскі, абследавалі ў 1963 г. Л.Д. Побаль, у 1979 г. Т.С.Бубенька. У 2001 і 2003 гг. раскопкі на плошчы 16 кв. м праводзіў В.І. Кошман. Культурны пласт магутнасццю 0,25-0,5 м. Знойдзена ляпная кераміка мілаградскай і ранняга этапу зарубінецкай і штрыхаванай керамікі культур, ганчарная кераміка з жалезнай сякерай раннефеадальнага часу, а таксама ганчарная кераміка 13-14 ст.Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.