Шыфр
613В000052
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Дзмітравічы, с/с Багушэвіцкі, на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе р. Бярэзіна, урочышча Гарадок
Датаванне
V ст. да н.э. - V ст. н.э.
З паўночнага і заходняга бакоў гарадзішча была забалочаная пойма р. Брусята, з боку поля ўмацавана 2 валамі вышынёй 1-1,5 м і равамі глыбінёй 1,5 м, частка якіх знішчана пры пракладцы дарогі. Трэці, вонкавы вал вышынёй 1 м, прасочаны на краі пляцоўкі. Схілы вала рэдка параслі хвояй. Пляцоўка памерам 44 х 35 м узвышаецца над поймай на 12-13 м, заніжаецца ў бок ракі. Адкрылі і абследавалі ў 1929 г. І.Р. Калодкін і М.М. Канвісараў. Абследавала ў 1979 г. Т.С. Бубенька. Раскопкі праводзіліся ў 1987-89 гг. пад кіраўніцтвам Л.Д. Побаля.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён