Шыфр
613В000064
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Замак, с/с Бярэзінскі, на ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе р. Бярэзіна
Датаванне
VІІ ст. да н.э. - V ст. н.э.
Апісанне
Гарадзішча размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе р. Бярэзіны, ва ўрочышчы Замак або Пагулянка. Вышыня над поймай 18 м. Пляцоўка памерам 47 х 50 м. З боку поля ўмацавана валам шырынёй 15 м вышынёй 5 м і ровам глыбінёй 5 м. Схілы гарадзішча і вал пашкоджаны бліндажамі і траншэямі часой Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер гарадзішча зарасло кустамі і дрэвамі. Вядома з 1924 г. Абследаваў у 1928 г. А. Рынейскі, у 1963 г. Л.Д. Побаль. Культурны пласт 0,4-0,5 м. Знойдзена ляпная штрыхаваная і гладкасценная кераміка мілаградскай, ранняга этапа зарубінецкай, быхаўска-калочынскай культур, гліняныя прасліцы, шлакі, абпаленае каменне.