зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

613В000070

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Чыжаха, с/с Багушэвіцкі, паміж вёскамі Чыжаха (0,2 км) і Бычын (0,3 км), урочышча Гарадок

Датаванне

д. чв. 1-га тыс. да н.э.

Апісанне

Гарадзішча размешчана на правым беразе р. Бярэзіна, пры ўпадзенні ў яе ручая, ва ўрочышчы Гарадок, паміж вёскамі Чыжаха (0,2 км) і Бычын (0,3 км). Вышыня над поймай каля 10 м. Пляцоўка памерам 110 на 102 м, умацавана 2 дугападобнымі валамі вышынёй да 2 м і равамі глыбінёй 2,5 м. У паўднёвай частцы пляцоўкі вал моцна разбураны, на краях захаваліся рэшткі траншэй часоў Вялікай Айчынай войны. Вядома з 1893 г. Абследавалі ў 1929-1930 гг. І.Р. Калодкін і М.М. Канвісороў, у 1931 г. А.М. Ляўданскі, у 1963 г. Л.Д. Поболь, у 1979 г. Т.С. Бубенька. У 1990 і 1991 гг. А.У.Ільюцік даследавала 176 м2.