Шыфр
613В000071
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Чырвоная Зорка, с/с Багушэвіцкі, 1,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у пойме р. Бярэзіна, 70 м ад яе, урочышча Равінкі (Гнілое)
Датаванне
VI ст. - VIII ст.
Апісанне
Пляцоўка гарадзішча амаль круглая, памерам 25 х 27 м, вышынёй над поплавам каля 3 м. З паўднёва-заходняга боку ўмацавана валам, які цяпер моцна аплыў. Адкрыў і правёў невялікія раскопкі на плошчы 164 кв. м ў 1964-1965 гг. Л.Д.Побаль. Абследавала ў 1979 г. Т.С.Бубенька. Выяўлены гаспадарчыя ямы, пахаванне са спаленнем у круглай яме, ляпная гладкасценная кераміка, жалезны наканечнік кап'я, глінянае біканічнае прасліца. Датуецца помнік 6-8 ст. н. э. Стан здавальняючы.