Шыфр
513В000147
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
5 тыс. да н.э. - 1 тыс. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку размешчана на ўсход ад вёскі, ва урочышчы Колбіна Гара, пры ўпадзенні ракі Вір у раку Бярэзіну, у лесе.
Тэрыторыя стаянкі ўяўляе сабой выступ першай надпоплаўнай тэрасы левабярэжжа Бярэзіны, пры ўпадзенні ў яе левага прытока р. Вір. На момант агляду помніка А.В. Вараненкам у 2018 г. тэрыторыя стаянкі задзернавана, парасла хмызняком і маладымі дрэвамі.
Паселішча было адкрыта І.М. Язэпенка і К.М. Барынавам у выніку археалагічных разведак у 1997 г. У тым жа годзе былі праведзены раскопкі. Падчас раскопак былі выяўлены культурныя рэшткі неаліту і бронзавага веку, нязначны па колькасці крамянёвы інвентар (скрабкі, наканечнікі стрэл, скрэблы, разцы і інш.), абломкамі керамікі, упрыгожаныя грабенчата-накольчатым арнаментам. Гэты арнамент ужывалі пры ўпрыгожванні сасудаў плямёны днепра-данецкай неалітычнай культуры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён