Шыфр
313В000257
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Добрушскі раён, аг. Івакі, 0,8 км ад в. Гардуны, урочышча Гарадок
Датаванне
1-е тыс. да н.э. – 1-е тыс. н.э.
Курагнны могільнік і гарадзішча знаходзіцца непадалёк ад в. Івакі, на краі поля, ва ўрочышчы Гарадок. Могільнік налічвае 37 паўсферычных розных па памерах насыпаў. Агульная плошча могільніка каля 2 га. Пляцоўка гарадзішча круглай формы, узвышаецца над зрэзам вады на 4 м. З заходняга, паўночнага і ўсходняга бакоў пляцоўка абнесена земляным валам вышынёй да 1 м. Штучных умацаванняў няма.
Помнік вядомы з 1873 г., абследавалі ў 1873 г. А. Ланачэўскі, у 1893 г. і 1910 г. Е.Р. Раманаў, у 1976 г. В.М. Ляўко.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён