Шыфр
313В000271
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Добрушскі раён, аг. Крупец, у цэнтры вёскі, на беразе р. Крупка, урочышча Востраў, з правага боку ад моста
Датаванне
І тыс. да н.э. - І тыс. н.э.
Гарадзішча знаходзіцца ў паўночнай частцы аг. Крупец, ва ўрочышчы Мястэчка, на правым беразе р. Крупка. Адносіцца да ранняга жалезнага веку, датуецца сярэдзінай 1 тыс. да н. э. - начаткам 1 тыс. н. э.
Пляцоўка гарадзішча круглявай формы, узвышаецца над зрэзам вады р. Крупка на 11 м. З заходняга, паўночнага і ўсходняга бакоў пляцоўка акружана земляным валам. З паўночна-усходняга боку да асноўнага вала прылягаюць дадатковыя два валы і роў. Памеры унутрывальнай пляцоўкі 70x72 м, памеры помніка з улікам рэштак абарончых збудаванняў - 85x100 м.
Гарадзішча вядома з 1873 г. У 1976 г. помнік абследавала В.М. Ляўко, у 1980 г. - С. Е. Расадзін, у 1991 г. - А.А. Макушнікаў. Былі знойдзены фрагменты грубай ляпной і ганчарнай керамікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён