Шыфр
313В000322
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Жлобінскі раён, в. Чырвоная Горка, с/с Лукскі, 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Днепр, 0,5 км на поўнач ад гарадзішча
Датаванне
І тыс. да н.э. - І тыс. н.э.
Апісанне
Гарадзішча займае высокую граду правага берага Дняпра. Пляцоўка авальная, памерам 66 х 29 м, з поўначы і ўсходу ўмацавана валам вышынёй каля 3 м, шырынёй 8 м. Вядома з 1935 г. Абследавалі ў 1958 г. Л.Д. Побаль, у 1978 г. М.Н. Дубіцкая.
Падчас раскопак знойдзены рэшткі ляпной керамікі з адбіткамі на шыйцы, насечкай па краі венчыка і штрыхамі на паверхні посуду. Адносіцца да мілаградскай і зарубінецкай культур ранняга жалезнага веку.