зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000338

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Казінова, 1 км на захад ад вёскі

Датаванне

V ст. да н.э. - V ст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на захад ад в. Казінова. Пляцоўка знаходзіцца на вышыні 10-20 м над узроўнем ракі і паніжаецца ў напрамку з поўначы на поўдзень. З паўднёвага боку прыкметны рэшткі рова. З заходняга боку гарадзішча моцна падмыта вадой. Помнік зарос высокай травой і хмызняком. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.

Помнік абследавалі ў 1951 г. Л. В. Аляксееў, ў 1981 г. В. М. Ляўко. Даследавалі ў 1964 г. К. П. Шут, 1975 г. Г. В. Штыхаў, 1990 г. В. М. Ляўко. Былі знойдзены рэчы жалезнага веку: жалезныя кап'ё з утулкай і нож з гарбатай спінкай, гліняныя праселкі, вырабы з косці, грубаляпная гладкасценная кераміка днепра-дзвінскай культуры і некалькі фрагментаў посуду з расчосамі (кіеўская культура ІІІ-IV стст.), каменная вымастка. Быў знойдзены жалезны двушыпны наканечнік стралы, датуецца ХІІ-ХІІІ стст. 

Старонка