Шыфр
313В000428
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Кармянскі раён, в. Залатаміно, 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Гарадок, на правым беразе р. Аўсянка
Датаванне
1-е тыс. да н.э. - 1-е тыс. н.э.
Гарадзішча займае высокі ўчастак берагавой тэрасы. Пляцоўка круглая, дыяметрам 25 м, умацавана 2 падковападобнымі валамі і равамі. Вышыня ўнутранага вала 2,5-3 м, вонкавага -- 1-1,5 м. Глыбіня равоў 5 і 1 м. З паўднёвага боку пляцоўка прымыкае да абрыву тэрасы.
Помнік адкрылі ў 1892 г. У 1981 г. даследаваў С. Я. Расадзін, у 1982 г. - М. В. Фірсаў і С. Ю. Чалоўскі. Былі знойдзены фрагменты ляпной керамікі. На думку даследчыкаў гэта было гарадзішча-свяцілішча, якое адносілася да трэцяй чвэрці І тыс. н. э.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён