зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

313В000473

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Гарадок, с/с Бывалькаўскі, 0,3 км на ўсход ад вёскі, у лясным масіве, на мысе правага берага р. Днепр, урочышча Гарадзец

Датаванне

VI ст. да н.э. - I ст. да н.э.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку размешчана за 0,3 км. на ўсход ад вёскі, за садам, ва ўрочышчы Гарадзец на мысе правага берага  р. Днепр. Плошча - каля 0,2 га. Захаваліся часткі пляцоўкі, вал вышынёй 1,5 м. і роў глыбінёй каля 2 м. з заходняга вонкавага боку. Культурны пласт 0,3-0,4 м. Раскопкі не праводзіліся. Абследавалі: В.М. Мельнікоўская - у 1960 г., Ю.У. Кухарэнка - у 1961 г., Л.Д. Побаль - у 1964-1965 гг. і ў 1979 г. Матэрыялы абследаванняў знаходзяцца ў інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У абрыве берага знойдзены абломкі ляпной і глянцавай керамікі. Адносяцца да мілаградскай і ранняга перыяду зарубінецкай культур.