зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

313В000499

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Чаплін, с/с Страдубскі, 0,15 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Днепр

Датаванне

ІІІ ст. да н.э. - ІІ ст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Днепр. Пляцоўка памерам 85х73 м. З боку поля ўмацавана валам дугападобнай формы. 

Выяўлена 21 паглыбленае ў зямлю жыллё слупавай канструкцыі квадратнай ці прамавугольнай формы з агнішчамі ў сярэдзіне. Адносіцца да раннезарубінецкай культуры. Культурны пласт ад 0,2 м да 1 м. Знойдзены авальныя і круглыя гаспадарчыя ямы, прылады працы, культавыя рэчы, узбраенне, ліцейныя формачкі, тыглі, вырабы з бронзы, гліняныя прасліцы розных тыпаў і форм, амулеты з косці і інш. Знойдзены вырабы немясцовай вытворчасці: скіфскія, кельцкія, грэчаскія, элінскія.