зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзiшча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзiшча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000609

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1-е тыс. да н.э. - 1-е тыс. н.э.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на правым высокім беразе Дняпра, паміж вёскамі Вішчын і Кісцяні. Пляцоўка паўкруглая ў плане. З боку поля ўмацавана 3 паралельнымі лініямі валоў і равоў. З боку ракі абмежавана стромкім абрывам рачной тэрасы. 

Гарадзішча адносіцца да феадальна-уладальніцкіх замкаў. Узнікла на рубяжы ХІ-ХІІ стст. на месцы стаянкі мезаліту - ранняга неаліту. На грэбені ўнутранага вала выяўлены рэшткі згарэлай абарончай сцяны. На пляцоўцы выяўлены рэшткі 5 наземных драўляных пабудоў, размешчаных уздоўж унутранага вала, у 2 з іх захаваліся рэшткі падлогі з дошак і рэшткі печаў. У паўднёвай частцы гарадзішча знойдзены рэшткі майстэрні ювеліра, у паўночнай - свіран з абгарэлым зернем. Вынікі раскопак паказваюць, што на тэрыторыі гарадзішча працаваў высокакваліфікаваны ювелір. Была знойдзена серыя матрыц для вырабу крыжападобных падвесак, раснаў,колтаў з выявай барсаў, шмат свінцовых пласцін. У сярэдзіне ХІІІ ст. замак быў разбураны і спалены. Знаходка свінцовай пячаткі Мсціслава Расціславіча Храбрага сведчыць аб сувязі замка з дынастыяй смаленскіх князёў.

Старонка