Шыфр
313В000614
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Жлобінскі раён, в. Замен-Рыння, 2,5 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Бярэзіна
Датаванне
І тыс. да н.э. - І тыс. н.э.
Апісанне
Гарадзішча пачынаецца ў лесе, у 4 км на захад ад в. Замен-Рыння. У 7 км на паўднёвы ўсход ад в. Дабравольшчына ў 3 км на паўночны ўсход ад р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Гарадок. Урочышча Божы Брод размешчана на захад ад урочышча Гарадок, бліжэй да Бярэзіны, на мяжы Дварышчанскага лясніцтва Жлобінскага р-на і Іскраўскага лясніцтва Светлагорскага р-на. У літаратуры гарадзішча прывязана да в. Дабравольшча. Даследванні Н. М. Дубіцкай у 1978 г. Прывязка да в. Замен-Рыння, хутчэй за ўсё, узята ў Л. Д. Побаля, у якога са спасылкай на “Опросный лист Наркомпроса БССР, 1924 г.” згадваецца гарадзішча балотнага тыпу ў лесе, у 2,5 км ад в. Замен-Рыння. Звесткі аб гарадзішчы Гарадок пасярод балот з пасылкай на тую ж крыніцу ёсць і ў Г. В. Штыхава.