зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзiшча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзiшча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000624

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

2-е тыс. да н.э. – 1-е тыс. н.э.

Апісанне

Гарадзішча мысавага тыпу знаходзіцца ў 1 км ад вёскі, на левым беразе Дняпра. Пляцоўка ўзвышаецца над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ на 17-18 м. З заходняга і паўднёва-заходняга бакоў умацавана валам і ровам.

Пасяленне вядома з 1873 г. Яго абследавалі ў 1931 г. А.М. Ляўданскі, у 1976 г. А.Р. Мітрафанаў,  ў 1967-68 гг. даследавала Г.Ф. Салаўёва. 

Падчас даследаванняў былі выяўлены 3 розначасовыя культурныя гарызонты: перыяду Кіеўскай Русі, ранняга жалезнага веку і эпохі бронзы. Была знойдзена ляпная кераміка ранняга жалезнага (мілаградская культура) і бронзавага вякоў, кераміка ХІІ-ХІІІ стст., шкляныя бранзалеты і пацеркі, крэсівы, жалезныя нажы, кольцы, замкі, ключы, цвікі і інш. Выяўлены таксама гаспадарчыя ямы ХІ-ХІІІ стст. і ранняга жалезнага веку, рэшткі жытла зрубнай канструкцыі (ХІІ-ХІІІ стст.) і ямы ад слупоў.

Старонка