зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзiшча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзiшча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000632

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

VI ст. да н.э. - VII ст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча мілаградскай і ранняга этапа зарубінецкай культур знаходзіцца на правым беразе ракі Днепр, амаль у цэнтры вёскі, ва ўрочышчы Гарадок. Датуецца 6 ст. да н.э. - 6-7 ст. н.э. 

Вядома з 1873 г., даследавалі ў 1892 г. С. Ю. Чалоўскі і М.В. Фурсаў, у 1930 г. А.М. Ляўданскі, у 1950-я гг. Ю.У. Кухарэнка і В.М. Мельнікоўская, у 1967 г. Л.Д. Побаль. Раскопкі ў 1975 г. праводзіў Э.М. Загарульскі. Была знойдзена вялікая колькасць абломкаў ляпных гаршчкоў мілаградскай культуры, рэшткі керамікі зарубінецкай культуры (у т.л. глянцаванай), жалезныя сярпы, кольцы, спражкі, бранзалеты з патоўшчанымі канцамі, абломак бранзалета познелужыцкага тыпу, бронзавыя спіральныя праколкі і інш.

У сучасны час былое гарадзішча часткова выкарыстоўваецца пад агароды. 

Старонка