Шыфр
213В000653
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Гарадзішча балотнага тыпу. На момант выяўлення знаходзілася сярод балота на гары Таўкач на паўночны ўсход ад вёскі. У другой палове ХХ ст. у выніку меліярацыі і стварэння некалькіх штучных вадасховішчаў ля суседняй в.Глінішча былое балота было асушана і моцна зарасло хваёвым лесам.
Пляцоўка авальная, памерам 28x21 м. Абарончыя збудаванні не выяўлены. Даследавалі ў канцы ХІХ ст. А. М. Семянтоўскі, у 1928 А. М. Ляўданскі, у 1961 А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,25 м. Выяўлены рэшткі доўгіх жытлаў слупавой канструкцыі, каменнае агнішча. Знойдзены ляпны гліняны посуд, жалезныя прылады працы, косці жывел і інш.