зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000661

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Дзявічкі, 1 км на ўсход ад вёскі

Датаванне

V ст. да н.э. - V ст. н. э.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на стромкім і высокім (8-10 м ад асновы) узгорку, на карэнным левым беразе р. Палаты. Пляцоўка авальная, умацавана валам і ровам. На поўначы, паўночным усходзе і паўночным захадзе ад гарадзішча знаходзілася шырокая і моцна забалочаная пойма ракі (цяпер асушана). Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. Датуецца ІІІ ст. да н.э. – ІІ ст. н.э. 

Помнік абследаваў у 1929 А. М. Ляўданскі, даследавалі ў 1954 А. Р. Мітрафанаў, у 1965 К. П. Шут. Былі знойдзены ляпная гладкасценная кераміка, вырабы з косці (долаты, вастрыі, шылы), з каменю (сякера-клін, клінападобныя пласціны), жалеза (долатападобная прылада, нажы, шылы, серп), шлакі, шмат касцей свойскіх і дзікіх жывёл.

Старонка