Шыфр
213В000664
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Загацце, 1,1 км на паўднёвы-ўсход ад ускраіны вёскі, на скрыжаванні лясной дарогі і р. Быстрыца, 0,2 км на поўдзень ад воз. Нявіда
Датаванне
V ст. да н.э. - V ст. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на паўднёвы-ўсход ад ускраіны в. Загацце, на скрыжаванні лясной дарогі і р. Быстрыца, на поўдзень ад воз. Нявіда. Пляцоўка авальная, прасочаны рэшкі дугападобнага вала вышынёй да 2 м.
Помнік вядомы з першай паловы XX ст. Абследаваў у 1955 г. Л.В. Алякеееў. Даследаваў у 1973 г. Г.В. Штыхаў. Быў выяўлены культурны пласт, знойдзена ляпная кераміка, косткі жывёл, абломак жалезнага сярпа.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён