Шыфр
213В000665
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Замошша 1-е, 0,65 км на паўднёвы захад ад вёскі, 0,3 км на захад ад в. Замошша 2-е, на поўнач ад палявой дарогі, што вядзе да в. Двор-Саланевічы
Датаванне
V ст. да н.э. - V ст. н.э.
Апісанне
Гарадзішча знаходзіцца на ўзгорку выш. да 14 м, сярод забалочанай мясцовасці. Даследавалі яго ў 1949 А. Р. Мітрафанаў (выявіў ляпную гладкасценную кераміку), у 1974 Г. В. Штыхаў (залажыў раскоп 16 КВ. м), у 1977- В. I. Шадыра (ускрыў больш за 500 кв. м). Культурны пласт ад 2,5 м у цэнтры пляцоўкі, да 0,5 м - па краях.
Выяўлена шмат вырабаў з каменю, косці, гліны, жалеза. Таксама шмат касцяных вырабаў.
З найбольш цікавых знаходак - касцяныя шпількі з вытанчанай формай галоўкі, якія з'яўляюцца спецыфічнымі прадметамі ўбранства старажытных балтаў, маюць шматлікія аналагі ў Прыбалтыцы, датуюцца VІІІ - VІІ ст. да н. э.
На гарадзішчы сабраны абломкі гладкасценнага глінянага посуду слоікападобных і слабапрафіляваных форм. Зрэдку сустракаецца штрыхаваная кераміка.
У больш позні час гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча.