Шыфр
213В000676
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Мінтурова, каля вёскі, на беразе возера
Датаванне
1-е тыс. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на паўночны-ўсход ад в. Мінтурова, на беразе возера. Мясцовая назва Чорная гара. Пляцоўка авальная, памер 60х40 м. З поўначы, захаду, паўночнага ўсходу і паўднёвага захаду ўмацавана валам і ровам, з астатніх бакоў гарадзішча акружае балота. Верагодна, належала да днепра-дзвінскай археалагічнай культуры.
Помнік вядомы з др. пал. ХХ ст. Даследаваў у 1965 і 1973 гг. Г.В. Штыхаў, у 1988 Г.М. Семянчук. Быў выяўлены культурны пласт, знойдзены ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка, жалезная шпілька посахападобнай формы з навершам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён