Шыфр
313В000680
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI ст. да н.э. - I ст. да н.э.
Гарадзiшча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца ва ўрочышчы Баброў хутар, на невысокім пясчаным пагорку ў пойме левага берага Дняпра. З'яўляецца тыповым балотным гарадзішчам. Пляцоўка прамавугольнай формы, з закругленымі вугламі, па перыметры абнесена валам. Роў адчуваецца слаба, толькі з усходняга боку гарадзішча. Вакол гарадзішча моцна забалочаны лес. Датуецца VI -І ст. да н. э. Адносіца да мілаградскай культуры.
Помнік даследавала ў 1955 г. і 1959 г. В.М. Мельнікоўская. Былі знойдзены абломкі ляпного глінянага посуду, прасліцы, жалезная шпілька. Амаль уся кераміка арнаментавана разнастайнымі ямкавымі ўцісканнямі па шыйцы або каля краю венчыка.
У 1976 г. гарадзішча абследаваў Г.В. Штыхаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён