зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзiшча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзiшча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000723

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

VII cт. да н.э. - III cт. да н.э.

Апісанне

Гарадзішча мысавага тыпу, трохвугольнай формы. Мае жылую (плошча 0,4 га) і гаспадарчую (плошча 0,6 га) пляцоўкі. Жылая з трох бакоў умацавана П-падобным валам вышынёй 2 м. Раскопкі праводзіліся ў 1952 г. Ю.У. Кухарэнка, у 1955, 1957, 1958, 1961 гг. В.М. Мельнікоўская. Абследавалі ў 1964 г. Л.Д. Побаль, у 1976 г. - Г.В. Штыхаў.  ыяўлены рэшткі 10 жытлаў слупавай канструкцыі, якія размяшчаліся ўздоўж унутраннага схілу валоў і месцамі падыходзілі да іх асновы, і гаспадарчых пабудоў. Яны былі круглымі ў плане, дыяметрам 7 м. на гарадзішчы выяўлена некалькі мяшаных мілаградска-зарубінецкіх комплексаў. Так, у адным жытле, раскапаным у 1957 годзе, знаходзілася мілаградская і зарубінецкая кераміка і вялікая колькасць бронзавых рэчаў, у т.л. позналатэнскія фібулы. На гарадзішчы знойдзены сярпы, гліняныя прасліцы, тыглі, бронзавыя пярсцёнкі, скроневыя кольцы, фібулы, падвескі, зерняцёрка, ляпны посуд. Трапляецца кераміка з штрыхоўкай арнаментальнага характару.

Старонка