Шыфр
313В000739
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н.э. - III ст. да н.э.
Апісанне
Помнік археалогіі - гарадзішча Чорнае, добра вядомае ў рэспубліцы старажытнае паселішча. У 1910 годзе аб ім ўпершыню згадваў Е.Р.Раманаў. Затым яго абследавала расійскі археолаг В.М.Мельнікоўская ў 1958 годзе і археолагі з Акадэміі навук Беларусі: Г.В.Штыхаў у 1976 годзе і М.І.Лашанкоў у 1999 годзе. У 2003 і 2004 гадах на гарадзішчы праведзены раскопкі М.І.Лашанковым. У выніку раскопак атрыманы вялікія калекцыі знаходак (больш за 16 тыс. артэфактаў) насельніцтва эпохі ранняга жалезнага веку, якое пражывала на ім. Матэрыялы з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па вывучэнню плямёнаў мілаградскай старажытнай супольнасці. Яны важныя для разумення працэсаў разбурэння радавога ладу ў першабытным грамадстве на паўднёва-ўсходніх абшарах Беларусі. Артэфакты адлюстроўваюць розныя бакі жыццядзейнасці людзей у V-III стст. да н.э. Акрамя прылад працы (каменных зерняцёрак і крамянёвых вырабаў), упрыгожанняў і гліняных вырабаў звязаных з прадзеннем і ткацтвам, маюцца яшчэ калекцыі керамікі (рэштак старажытнага посуду), астэалагічныя і палеабатанічныя калекцыі. У плане пляцоўка няправільнай прамавугольнай формы з закругленымі вугламі. Шырыня пляцоўкі 45-60 м, даўжыня -- 90-100 м. З заходняга і ўсходняга бакоў ёсць равы. З боку поля ўмацавана дугападобным валам вышынёй 2 м, шырынёй 15 м, часткова знішчаны ў 1976 г.