Шыфр
313В000791
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, в. Барысаўшчына, 2 км на поўдзень ад вёскі
Датаванне
1-е тыс. да н.э. - 1-е тыс. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на поўдзень ад вёскі Барысаўшчына, ва ўрочышчы Палосы (мясцовая назва Акопы). Гарадзішча балотнага тыпу. Пляцоўка акруглай формы памерам каля 120*100 м. Умацавана 2 кальцавымі валамі і ровам паміж імі. Датуецца І тыс. да н.э. - І тыс. н.э.
Гарадзішча вядома з 1889 г. Абследавалі ў 1963 г. У.Ф. Ісаенка, у 1976 г. Т.М. Каробушкіна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён