Шыфр
513В000106
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ранні жалезны век
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку каля в. Макаравічы знаходзіцца на пясчаным узвышшы сярод забалочанай мясцовасці, на паўднёвы захад ад вёскі, паміж урочышчамі Гіршова Гара і Гацецкі Рог, ва ўрочышчы Гарадзішча, у лесе.
Пляцоўка авальнай формы, умацавана па перыметры колавым валам, вышынёй да 1 м, і ровам, глыбінёй 0,5 м, шырынёй 4-5 м. У даваенны час пляцоўка разворвалася. У цяперашні час праз тэрыторыю гарадзішча праходзіць лясная дарога. Валы параслі лесам і хмызняком.
Упершыню помнік адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1964 г. Л. Д. Побаль, абследваў у 1979 г. П. Ф. Лысенка, у 1988 г. М. І. Лашанкоў, у 1999 г. В. Ф. Капыцін, у 2018 г. А. В. Вараненка.
Праведзенная М. І. Лашанковым у 1998 г. шурфоўка помніка паказала, што культурны пласт адсутнічае. Гарадзішча выкарыстоўвалася ў якасці часовага прыстанішча.