Шыфр
213В000221
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н.э. - ІV ст.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца каля в. Абрамава. Пляцоўка авальная ў плане, размешчана на пясчаным узгорку вышынёй 5-6 м. Умацавана 3 падковападобнымі валамі і рвамі. Побач з паселішчам знаходзяцца 2 групы курганных могільнікаў. Помнік адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.
Помнік выявіў і даследаваў у 1966 г. К. П. Шут, у 1979 г. даследаваў В. І. Шадыра. Пры раскопках выяўлены рэшткі наземных жылых пабудоў слупавой канструкцыі, размешчаных уздоўж краю паселішча. Таксама выяўлены рэшткі параўнальна вялікіх, асобна стаячых аднакамерных дамоў з паглыбенымі ў зямлю вогнішчамі. Падобныя жытлы размяшчаліся па ўсёй плошчы гарадзішча. Асноўная маса керамічных знаходак — рэшткі ляпных гладкасценных слоікападобных гаршкоў, фрагменты посуду з сеткападобнымі арнаментамі. Таксама былі знойдзены вырабы з косці, каменныя зерняцёркі, жалезныя наканечнікі дзідаў, шылы, праколкі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён