Шыфр
213В000227
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IV-III ст да н.э. - I-II ст. н. э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на паўднёва захад ад в. Барсукі, у лесе каля грунтовай дарогі. З’яўляецца тыповым узгоркавым. Пляцоўка амаль круглая, узвышаецца над поймай р. Дзвіна на 20 м. Умацавана 3 кальцавымі валамі. За валамі ідзе спуск. З таго боку, дзе гарадзішча не ўмацавана двума дадатковымі валамі, выяўлены ўнутраны вал па краю пляцоўкі. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.
Гарадзішча Барсукі выявіў і даследаваў ў 1975-1976 гг. В. І. Шадыра. Былі выяўлены рэшткі параўнальна вялікіх, асобна стаячых аднакамерных дамоў з паглыбенымі ў зямлю вогнішчамі і вогнішчы ў выглядзе завалы каменняў, паглыбленых у мацерык. Падчас раскопак былі знойдзены каменныя сякеры з вузкім лязом, серп з выгнутай пад тупым вуглом спінкай, адзінкавыя жалезныя нажы і нажы для жніва, шылы. Ляпная кераміка 2 відаў: пасудзіны са слабай прафіліроўкай і слоікападобныя, характэрныя для днепра-дзвінскай культуры. Сустракаецца своеасабовая штрыхаваная кераміка (неглубокія рэдкія штрыхі і т.п.), вельмі характэрная для стаянак Крывіна і Асаўца.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён