зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000256

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

V ст. да н. э - V ст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на ўзгорку, каля балотнага поплаву заходняга берага возера Асвейскае. Гарадзішча займае авальную плацоўку памерам  70х40 м., вышыня 12-15 м. Усходняя частка ўзгорка, на якой было збудавана гарадзішча, умацавана 2 серпападобнымі валамі і 3 равамі. Усходні і паўночна-ўсходнія бакі гарадзішча ўмацаваны валам і ровам. На гарадзішчы Урагава была знойдзена адзіная ў рэгіёне льячка. Яна мае выгляд массіўнай лыжкі. Выраблена з жаўтаватай гліны і добра абпалена. Наяўнасць у культурным пласце кавалкаў шлаку — доказ існавання мясцовай здабычы жалеза. Аб кавальскай вытворчасці сведчыць выяўленыя майстэрня, кавадла са шчыльнай пароды камення і розныя жалезныя прадметы. Вельмі цікавай знаходкай з’яўляецца жалезны малаток для выканання розных кавальскіх аперацый. На гарадзішчы Урагава, як і на іншых гарадзішчах рэгіёна, сустракаюцца брускі для вастрэння металічных вырабаў, а таксама шліфавальныя каменні для апрацоўкі косткавых вырабаў. Іх форма і памеры разнастайныя. 

Старонка