Шыфр
213В000290
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н.э. - V ст. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на захад ад вёскі, на озавай градзе, акружанай з двух бакоў балотам (былымі азёрамі). З паўднёвага захаду маецца глыбокі роў на падыходзе да гарадзішча. Роў злучае ручаём абодва балоты. Затым адносна плоская пляцоўка перад схілам гарадзішча. Пляцоўка авальная, умацавана 2 валамі (адзін на краі пляцоўкі, другі на схіле гарадзішча) вышынёй 4-6 м, і рвамі. Датуецца раннім жалезным векам і 3-й чвэрцю 1-га тыс. н.э. Адносіцца да днепра-дзвінскай і банцараўскай культур.
Гарадзішча вядома з 1879 г. Даследаваў у 1972 г. і 1974 г. Г.В. Штыхаў. Падчас раскопак былі знойдзены фрагменты ляпнога посуду, 2 жалезныя сярпы, 3 нажы, бронзавая трапецыяпадобная падвеска з арнаментам, бляшка, касцяная праколка, косткі жывёл.
На сённяшні дзень гарадзішча і яго схілы параслі лесам (елкі, арэшнік, лісцвяныя дрэвы, хмызняк ля берагу).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён