зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000429

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ІІІ-ІІ стст. да н.э. - IV-V стст. н. э.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на поўдзень ад паўднёвай ваколіцы вёскі Бірулі, справа ад грунтовай дарогі, у лесе. 

Пляцоўка роўная, авальнай формы, памерам 56 х 48 м. З усходняга і паўднёва-ўсходняга бакоў да яе прымыкае вялікае, месцамі забалочаная пойма воз. Медзазол. З напольнага, паўночнага, боку ўмацавана 3 валамі і ровам. Унутраны вал дугападобны, шырынёй каля падэшвы 7 м, вышынёй 0,6-0,7 м. Два вала з паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга бакоў маюць вышыню 1,5-2 м і шырыню 10-12 м. На вяршыні ўзгорка валы канцамі заходзяць адзін за адзін і ўтвараюць своеасаблівы калідор, які, верагодка, быў уваходам. Паміж пляцоўкай і валамі выкапаны роў глыбінёй 2,3 м, шырынёй 12-13 м. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Датауецца ІІІ - ІІ стст. да н.э. - IV-V стст. н. э.

Помнік археалогіі  ў 1938-1939 гг. абследавалі А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1971 г. А.Р. Мітрафанаў. Былі знойдзены абломкі штрыхаванага посуду, кавалкі жалезнага жужалю, перапаленыя камяні. 

У 2011 г. даследавала Харытановіч З.А. Была знойдзена грубаляпная кераміка штрыхаваная і гладкасценная, шлак. 

Старонка