Шыфр
213В000449
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІІІ - ІV стст.
Гарадзішча знаходзіцца на паўночны захад ад нежылой цяпер в. Старое Запонне, справа ад палявой дарогі з в. Вітунічы у в. Мацееўцы, на правым беразе р. Поня, на полі. Пляцоўка авальная, выцягнута па лініі паўночны-захад - паўднёвы-усход, памерамі 270 х 100 м, з паўднёва-усходняга боку прасочваюцца рэшткі вала. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі і банцараўскай культуры. Датуецца не пазней ІІІ-ІV стст. н.э.
Гарадзішча вядома з пачатку ХХ ст. У 1971 г. абследаваў А.Р. Мітрафанаў. Абследавалі ў 2002 г. А.В. Вайцяховіч і ў 2005 г., 2006 г., 2009 г. – П.М. Кенька. Былі знойдзены крамяневыя адшчэпы, ножападобныя пласціны, шліфаваная сякера, фрагменты бронзавага бранзалета і падковападобнай фібулы з эмалямі, жалезныя шылы, ігла, спражка, нажы, грубаляпная кераміка гладкасценная, з расчосамі і штрыхаваная, шлак, некалькі фрагментаў ганчарнай керамікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён