зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000494

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Верабкі

Датаванне

І-ІІІ ст.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на ўсход ад в. Верабкі, на падоўжаным пагорку, на правым беразе ракі Бярэшча. Пляцоўка гарадзішча роўная, з невялікім нахілам на ўсход, здзірванелая, зарасла хвойнікам і хмызняком. З заходняга боку пляцоўка ўмацавана валам і шырокім ровам. Датуецца І-ІІІ стст. н.э. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі.

Помнік выявіў у 1931 г. А.М. Ляўданскі, абследавалі ў 1972 г. А.Р. Мітрафанаў, у 1981 г. ЮЛ. Заяц.  Былі знойдзены абломкі штрыхаваных пасудзін, кавалкі жалезнага шлаку і апаленыя камяні.

Старонка